“Этымалогія імёнаў і
прозвішчаў
вучняў Хлупінскага
дзіцячага
сада-базавай школы”
Змест
|
Уводзіны |
4 |
|
1. Асноўныя тэрміны анамастыкі |
6 |
|
2. З гісторыі імя |
8 |
|
3. Аналіз асабовых імёнаў вучняў і настаўнікаў Хлупінскага дзіцячага
сада - базавай школы |
12 |
|
4. Ад імя – да прозвішча |
13 |
|
5. Асноўныя групы прозвішчаў |
16 |
|
6. Аналіз прозвішчаў вучняў і настаўнікаў Хлупінскага дзіцячага сада-
базавай школы |
19 |
|
7. Этымалогія прозвішчаў вучняў Хлупінскага дзіцячага сада- базавай школы |
20 |
|
8. Этымалогія прозвішчаў настаўнікаў Хлупінскага дзіцячага сада- базавай школы |
24 |
|
Заключэнне Спіс літаратуры |
26 27 |
|
Дадатак 1. Значэнне
імёнаў |
|
|
|
|
Уводзіны
Кожны з нас дакладна ведае, як пішацца яго
ўласнае імя, зможа назваць імёны родных, утварыць імя па бацьку . Інакш кажучы,
ён валодае неабходным мінімумам ведаў пра жыццё імёнаў у беларускай мове. Аднак
ці многа ведае кожны з нас пра паходжанне, значэнне, гісторыю нашых імёнаў і прозвішчаў?
Вучоныя ўстанавілі, што ў імёнах
адлюстравана гісторыя, побыт, вераванні, надзеі, узаемаадносіны розных народаў,
іх гістарычныя кантакты.
Імёны і прозвішчы – тое, што адрознівае нас
адзін ад аднаго, яны суправаджаюць чалавека ўсё яго жыццё. Праз імёны
прасочваецца сувязь паміж пакаленнямі: у кожнага з нас ёсць імя па бацьку, мы
ўсё жыццё нібы дзякуем тым, хто нарадзіў нас. А як людзі радуюцца, выпадкова
сустрэўшы аднафамільца! Першым чынам пачынаюць шукаць агульных знаёмых, родных,
каб высветліць, ці не родзічы яны адзін аднаму.
На Беларусі ў імёнах і прозвішчах адбілася
шматвяковая гісторыя еўрапейскіх і некаторых азіяцкіх народаў: наша дзяржава
знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, і кожныя новыя падзеі, што адбываліся ў свеце,
прыносілі ў нашу мову новыя словы, новыя імёны.
З імёнаў пачынаецца гісторыя чалавецтва,
гісторыя нашай дзяржавы, з ведання паходжання ўласнага імя павінна пачынацца гісторыя
сталення кожнага чалавека.
Мэта даследавання: этымалогія імёнаў і прозвішчаў вучняў
Хлупінскага дзіцячага сада- базавай школы.
Матэрыял
даследавання: уласныя імёны і прозвішчы
вучняў
школы (вучняў 1-9 класаў).
Задачы даследавання:
·
пазнаёміцца з літаратурай
па анамастыцы і антрапаніміцы, з тэрміналогіяй па вывучаемай тэме;
·
прааналізаваць імёны
вучняў, устанавіць іх паходжанне;
·
скласці слоўнік імёнаў і
прозвішчаў вучняў Хлупінскага – дзіцячага сада-базавай школы .
Метады даследавання:
аналітыка-сінтэтычны;
метад параўнання;
практычныя метады: інтэрв’ю, метад
незалежных характарыстык.
1.
Асноўныя тэрміны анамастыкі
У мовазнаўстве
вылучаецца асобны раздзел анамастыка
(ад грэчаскага оnomastikе – мастацтва даваць імёны,
оnomastikos – які мае дачыненне да імені), які
займаецца вывучэннем уласных імёнаў. Анамастыкай называецца і сукупнасць усіх
уласных імёнаў [1, 5]. Да іх адносяцца імёны асабовыя, імёны па бацьку,
прозвішчы, мянушкі людзей і жывёл, назвы гарадоў, рэк, акіянаў, плошчаў, нябесных
цел і г.д.
Уласныя імёны,
якія называюць людзей, – гэта антрапонімы,
а навука, якая займаецца іх вывучэннем,
– антрапаніміка (ад
грэчаскага anthropos – чалавек і onyma – імя) [1, 5].
Геаграфічнымі назвамі – тапаніміка
(грэчаскае topos – месца і onyma – імя). Тапонімы і
антрапонімы – пераважна назоўнікі.
Назвы гор,
хрыбтоў, пікаў, далін і іншых элементаў рэльефу мясцовасці аб’ядноўваюцца ў
адзін раздзел – аронімы (ад
грэчаскага oros – гара); назвы пячор, гротаў, пропасцяў, калодзежаў складаюць
разрад спелеонімаў (ад
грэчаскага spēlaion – пячора); гідронімы
– гэта назвы рэк, ручаёў, азёр, акіянаў; дрымонімы
(ад грэчаскага drymos – лес, гай) – найменні лесу ці яго часткі, бору, гаю [1,
5].
Асобны раздзел
утвараюць айконімы (ад
грэчаскага oikos – дом, oikeo – насяляю) – назвы населеных пунктаў: гарадоў,
паселішчаў, вёсак, станіц, аулаў , урбаноімы (ад лацінскага urbanus
– гарадскі) – назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў: плошчаў, вуліц, тэатраў, галерэй,
палацаў, гасцініц і г.д.
Найменні зон
касмічнай прасторы, галактык, зорных скапленняў, сузор’яў (напрыклад, Млечны
Шлях, Шалі) вывучае касманіміка,
а назвы асобных нябесных цел (Марс, Сонца, Зямля, Месяц) – астраніміка.
Акрамя
астранонімаў, касмонімаў, тапонімаў і антрапонімаў, існуюць таксама некалькі
разрадаў уласных імёнаў. Да іх адносяцца заонімы
– уласныя імёны (мянушкі) жывёл: сабака Палкан, карова Зорачка;
хранонімы
– назвы адрэзкаў часу: эпоха Адраджэння, Пятроўская эпоха, Другая
Сусветная вайна, Новы год, Дзень Перамогі; анемонімы
– назвы стыхійных бедстваў: ураганы Кірыл, Катрына; тэонімы – назвы Багоў і іншых міфічных істот: Ісус Хрыстос,
Шыва, Стрыбог, Вялес [1. 6].
Маё навуковае даследаванне
ляжыць у межах антрапанімікі, таму што я
прасочваю гісторыю ўзнікнення щласных імёнаў (асабовых імёнаў і прозвішчаў)
вучняў Хлупінскага дзіцячага сада- базавай школы.
2.
З гісторыі імя
Беларуская мова
адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскай групы індаеўрапейскіх моў.
Аднак калі я прааналізавала ўсе імёны вучняў нашай школы, аказалася, што
пераважная большасць асабовых імёнаў мае неславянскае паходжанне. Чаму так ?
У дахрысціянскую
эпоху былі распаўсюджаны імёны, якія
адлюстроўвалі ў сабе цэлую гаму разнастайных уласцівасцей і якасцей людзей,
асаблівасці іх характару, паводзін, фізічныя вартасці, парадак з’яўлення на
свет і многае іншае (напрыклад, Заяц, Ясень, Дабрыня, Пятак (Пятка), Пяршун,
Барсук, Волат). Доўгачаканае дзіця называлі Жданам, Чаканам. Часта бацькі
“хавалі” за непрыглядным іменем сваё дзіця, лічачы, што такім чынам яны
аберагаюць яго ад злых духаў. Такія найменні дайшлі да нашых дзён у казках (трэці
сын – Іван-дурань).
Калі адбылося
хрышчэнне Русі, Візантыйская царква прынесла шмат новых імёнаў – грэчасціх,
лацінскіх, яўрэйскіх. Канешне, ва ўсіх гэтых народаў імёны мелі пэўнае
значэнне, таму што яны ўзніклі, як і найменні
ў славянскіх народаў, з агульных назваў. Аднак пры пераходзе ў іншую мову гэтыя
словы станавіліся ўжо ўласнымі імёнамі. У старажытнасці Візантыя сабрала лепшыя імёны са сваёй і суседніх моў і
кананізавала іх, г. зн. зрабіла афіцыйнымі. Усе імёны былі запісаны ў спецыяльныя іменасловы, або святцы. У такіх
святцах на кожны дзень прыпадала па некалькі імёнаў, а святар пры хрышчэнні
дзіцяці выбіраў адно з іх. Гэтыя імёны, што даваліся царквой пры хрышчэнні,
сталі называцца хрысцільнымі, або кананічнымі. Так, князь Уладзімір атрымаў пры
хрышчэнні новае імя Васіль, а Рагнеда – Анастасія. Усе іншыя славянскія (іх
сталі называць мірскімі) найменні людзей былі забаронены.
Аднак доўгі час
(да царавання Пятра І) большасць насельніцтва карысталася як кананічнымі, так і
мірскімі імёнамі. Шматлікія крыніцы паказваюць, што мірскія імёны праіснавалі
да 17 стагоддзя. У кнізе Н. М. Тупікава “Словарь древнерусских личных собственных
имён”, якая выйшла ў 1903 годзе, сустракаюцца такія запісы:
“Фёдор Умойся Грязью, псковитин, 1606. [2, 408]
Губа Микифоров сын Кривые щёки, землевладелец
Новгородской области, 1495. [2, 209]
Третьяк Иванов сын Вострой Кнут, крестьянин
Ипатского монастыря, 1624. [2, 97]
Ивашко Сахар, крестьянин, 1495. [2. 351]
Ивашко Савин Прикол, служилый человек в Сибири,
1655. [2, 321]
Степан Обида, полковник в Южной Руси, 1670.” [2, 283]
Аднак у 18 – 19
стагоддзях усе мірскія імёны поўнасцю выйшлі з ужывання. Усе нованароджаныя
атрымлівалі толькі кананічныя, хрысцільныя імёны. Больш таго, сам спіс імёнаў
(святцы) быў вельмі абмежаваны. Вось пра што пісала газета “Санкт-Пецярбургскі
духоўны веснік” у 1895 г.: “Православные
имена должны быть даваемы исключительно в честь святых православной церкви, и
строго воспрещается давать имена римско-католические, протестантские и проч.” [3, 76].
Да 1917 года імя несла ў сабе і сацыяльную
афарбоўку. В. А. Ніканаў устанавіў, што ў 18 стагоддзі сялянскіх дзяўчынак
часта называлі Васілісамі, Фёкламі, Маўрамі. Дзяўчынка, народжаная ў дваранскай
сям’і, такога імені атрымаць не магла. Затое ў дваранскіх сем’ях бытавалі тады
такія жаночыя імёны, якімі не называлі сялянак: Вольга, Кацярына, Аляксандра [4,
25].
Усё змянілася ў 20-я гады 20 стагоддзя.
Тады распаўсюдзілася барацьба з рэлігіяй, у тым ліку і з царкоўнымі імёнамі.
Былі распрацаваны “чырвоныя святцы”, у якіх прапаноўваліся новыя жаночыя і
мужчынскія імёны. Што ж гэта былі за імёны?
В.А.Ніканаў у кнізе “Шукаем імя” [4] падзяляе
ўсе наватворы на некалькі груп.
1. Імёны абсалютна новыя, якіх да гэтага часу не існавала. Іх
у “чырвоных святцах” было менш за ўсе астатнія.
Адны з іх утвораны ад
рэвалюцыйных лозунгаў і паняццяў – Акцябрына, Мая. Гэтыя імёны лёгка ўвайшлі ў
мову і дажылі да нашага часу. Так было і з іменем Святлана, прыдуманым і
аднойчы скарыстаным Жукоўскім. Яно ўпершыню з’явілася менавіта ў гэты перыяд,
зрабілася самым частым сярод “навічкоў” і
нават перагнала па частаце ўжывання многія кананічныя імёны.
Другія – скарачэнні,
створаныя або з першых літар асобных слоў, або з першых складоў. Напрыклад, Уладлен
– Уладзімір Ленін; Кэм – камунізм, электрыфікацыя, механізацыя; Мэл – Маркс,
Энгельс, Ленін; Пяціўчат – пяцігодку ў чатыры гады.
2. Вялікую групу склалі звычайныя агульныя назвы,
ператвораныя ва ўласныя без усялякіх знешніх змен: Трактар, Геній, Індустрыя,
Элегія, Прагрэс, Авангард, Электрыфікацыя.
3. Самую шырокую групу склалі імёны, новыя толькі на
тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Яны былі шырока распаўсюджаны ў іншых
дзяржавах, але адсутнічалі ў праваслаўных святцах і таму не маглі быць нашымі імёнамі.
Так паявіліся жаночыя імёны – Ада, Аза, Венера, Карына, Жанна, Лейла, Элеанора
і мужчынскія – Аўгуст, Альберт, Артур, Эдуард, Роберт.
4. Самастойнымі зрабілі шэраг былых формаў ад кананічных
імёнаў: Аліна, Аліса, Алеся, Рыта, Віця і інш. Многія такія імёны-“абломкі”
прыйшлі да нас з-за мяжы: Ада, Адэль, Інга, Ірма замест поўных Адэлаіда.
Інгеборг, Ірмгард.
5. Найменшую групу склалі ўзноўленыя дахрысціянскія імёны,
якія былі забаронены праваслаўнай царквой: Рурык, Руслан, Злата, Лада, Рагнеда,
Раксана.
Ніводнага з
вышэйпералічаных імёнаў не было ў святцах. Праўда, большасць з наватвораў так і
не прыжыліся. Засталіся толькі Уладлен, Спартак, Ала, Альбіна, Акцябрына,
Артур, Святлана, Роза, Нінель, Карына, Аліна і інш.
Дадзеныя паказваюць, што на сённяшні час у
сучасным грамадстве склаўся дастаткова пастаянны набор мужчынскіх і жаночых асабовых
імёнаў. Склад мужчынскіх імёнаў вагаецца ад 40 да 80, а жаночых – ад 60 да 120.
Асноўную частку гэтага спісу прадстаўляюць сабой традыцыйныя праваслаўныя
кананічныя імёны.
Асноўныя значэнні мужчынскіх і жаночых імёнаў пададзены ў Дадатку 1.
Аналіз
асабовых імёнаў вучняў і настаўнікаў Хлупінскага дзіцячага сада – базавай школы
У вучняў Хлупінскага дзіцячага сада – базавай школы большасць імёнаў
кананічныя, якія прыйшлі з грэчаскай, лацінскай і яўрэйскай моў. Нязначную
колькасць складаюць імёны, якія адсутнічаюць у святцах: Аліна, Аліса,Ангеліна,Рада .
Найбольш звыклымі з’яўляюцца імёны Аляксандр, Кацярына,
Анастасія, Ганна, Надзея, Дар’я, Наталля.
Чатыры
чалавекі названы імёнамі Уладзіслаў, два- Вадзім. Цікавая
заканамернасць выявілася пры аналізе распаўсюджання асабовых імёнаў сярод
вучняў і настаўнікаў нашай школы. Большасць з імёнаў адносна раўнамерна
размеркаваліся ў абедзвюх групах. Аднак ёсць і такія , што характэрны толькі
адной з груп.
Так, сярод настаўнікаў 2 разы сустракаецца жаночае імя Таццяна, а сярод
вучняў яго няма. А імёны Аліса, Ангеліна, Рада, Валерыя не сустракаюцца сярод імёнаў настаўнікаў,
затое імі названы вучаніцыі школы.
З гэтага можна зрабіць выснову, што імёны
таксама падуладныя модзе. Некаторыя сталі папулярнымі некалькі гадоў назад, а
некаторыя, наадварот, выходзяць з ужытку.
Ад
імя – да прозвішча
Вучоныя мяркуюць, што прозвішча як сямейнае,
а не родавае найменне, узнікла на поўначы Італіі прыблізна ў 10 стагоддзі.
Пазней прозвішчы пачалі распаўсюджвацца у Францыі, а потым у Германіі.
У старажытных славянскіх плямёнаў было
толькі асабовае імя. Пасля хрышчэння Кіеўскай Русі мірскія імёны часта
ўжываліся побач з кананічнымі, аднак пасля перайшлі ў разрад мянушак.
Напрыклад, у адной сям’і старэйшага сына звалі Кузьма Васільеў і пляменніка
таксама Кузьма Васільеў. Адрознівалі людзей па мянушках, “вулічных” імёнах. Увогуле,
у сялян доўгі час прозвішчаў не было. Іх мелі толькі дваране: Шуйскі, Трубяцкі,
Радзівіл.
Утварэнне прозвішчаў у шляхты адбылося яшчэ
ў ВКЛ пасля падпісання Гарадзельскай уніі. Тады былі абазначаны дзесяткі
старажытных шляхетных родаў. У Расіі ўтварэнне прозвішчаў завяршыў Пётр І,
прычым большасць прозвішчаў было ўтворана ад імёнаў па бацьку (а яны – ад
кананічных ці мірскіх імёнаў), а таксама – ад назваў зямель, якімі валодалі
дваране.
Толькі пасля адмены прыгоннага права ў
царскіх улад паўстала пытанне даць прозвішча кожнаму селяніну. Гэта праблема
была перакладзена на плечы паўграматных пісараў. Яны проста запісвалі, калі
было, вулічнае прозвішча (часта змяніўшы з прычыны ўласнай неадукаванасці) або
ўпісвалі ў дакументы імя па бацьку або па дзеду, а то і зусім давалі цэлай вёсцы прозвішча былога гаспадара. Таму далёка
не кожны Трубяцкі з’яўляецца нашчадкам славутага дваранскага роду. Хутчэй за ўсё, гэта
нашчадкі былых прыгонных сялян. Таксама
немагчыма, каб чалавек з прозвішчам Князеў меў дваранскае паходжанне. На нашу
думку, такое прозвішча атрымаў селянін, які працаваў на князя. І Сенатараў –
наўрад ці нашчадак славутага сенатара, хутчэй за ўсё, яго продак апрацоўваў
зямлю.
Варвара Пятроўна Тургенева, маці рускага
пісьменніка, бавіла свой час тым, што давала сваім слугам прозвішчы тагачасных
міністраў і прыдворных. Так, яе дварэцкі насіў прозвішча Бенкендорф. [5, 78]
Здзіўляцца тут няма чаму: цары паступалі
гэтак жа. Напрыклад, імператрыца Кацярына ІІ нейкаму Арсенію Мацыевічу загадала
называцца Андрэем Брадзягам. А Мікалай І, пачуўшы, што прозвішча сматрыцеля
Малага тэатра ў Маскве – Каракалпаеў, заявіў: “Не может быть такой фамилии!” І
загадаў змяніць прозвішча на Вастокаў. [5, 78]
Пасля рэвалюцыі 1917 года многія сталі
мяняць прозвішчы. Адной з прычын было тое, што дваранам цяжка было ўладкавацца
на працу. Людзі мянялі прозвішчы на больш простыя, каб захаваць жыццё і сябе, і
сваім блізкім. У 20-я гады стала модным мяняць прозвішчы з прычыны іх
немілагучнасці. Прапойцаў станавіўся Новікавым, Тупіца – Разумнікам. За гады
сталінскіх рэпрэсій і ваенны час многія людзі таксама мянялі прозвішчы па розных
прычынах. Адны такім чынам ратаваліся ад рэпрэсій, другія – ад справядлівай
кары за тое, што працавалі на ворага.
У наш час стала модна цікавіцца сваімі
каранямі, людзі жадаюць высветліць значэнне свайго прозвішча. Да іхніх паслуг
многія выданні; існуюць нават агенцтвы, якія прапануюць генеалагічныя
даследаванні за пэўную, вельмі часта грунтоўную, плату. У Інтэрнеце таксама
шмат інфармацыі па гэтым пытанні. Аднак трэба мець на ўвазе, што тут не ўсё так
проста.
Звычайны чалавек, які толькі пачаў
цікавіцца паходжаннем свай го прозвічша,
скажа – усё проста! Калі прозвішча Пятроў, то гэта ад імені Пётр, калі Сініцын
– продак быў падобны да сініцы. Але гэта не так.
Як мы ўжо казалі, большасць прозвішчаў
пайшло ад імёнаў па бацьку, а тыя – ад кананічных ці мірскіх імёнаў. У выпадку
з прозвішчам Сініцын можна пабудаваць наступны словаўтваральны ланцужок:
Сініцын← Сініца← сініца.
Што ж датычыцца прозвішча Пятроў, яно і
сапраўды пайшло ад імені Пётр. Аднак трэба ведаць, што Пётр – кананічнае,
хрысцільнае імя, якое было прынесена праваслаўнай цпрквой пасля хрышчэння
Кіеўскай Русі. Імя пайшло з грэчаскай мовы і абазначае “камень”, “скала”.
Таксама трэба ведаць, што спачатку ўтварылася імя па бацьку – Пятроў, а ўжо з
яго пайшло прозвішча, калі сялян пасля адмены прыгоннага права сталі
перапісваць. Такім чынам, можна пабудаваць словаўтваральны ланцужок: Пётр –
Пятроў (імя па бацьку) – Пятроў (прозвішча).
Асноўныя
групы прозвішчаў
Ніканаў В.А. у кнізе “География фамилий” [6]
падае наступныя групы прозвішчаў:
1. Патранімічныя. Яны выражаюць сувязь з продкамі, утвораны ад імёнаў па
бацьку: Вахрамееў, Маісеева, Улькін, Карасёў.
2. Прыналежныя. Такія прозвішчы ўказваюць на тое, чый гэта працаўнік: Сенатараў,
Князеў.
3. Уладальніцкія. Гэта дваранскія прозвішчы, якія ўказваюць на мясцовасць,
якая належыць сям’і: Альшэўскі, Заграбскі.
4. Адтэрытарыяльныя. Знешне яны падобны на ўладальніцкія, але семантычна
супрацьлеглыя ім, яны абазначаюць не
ўладальніка мясцовасці, а
чалавека, які прыехаў адтуль. Напрыклад, Кастрамінскі, Маскоўскі. Аднак адтэрытарыяльныя
прозвішчы вельмі рэдкія ў беларусаў.
5. Прафесійныя, якія ўказваюць на занятак. Прычым самі носьбіты такога
прозвішча могуць і не валодаць тым ці іншым заняткам. Дадзеныя прозвішчы
паказваюць на від дзейнасці не канкрэтнага чалавека, а на яго продка: Ключнікава,
Аўсянікаў, Канавалаў, Пісарэнка.
6. Цяжка даць назву вельмі змешанай групе прозвішчаў па
асобасных характарыстыках носьбіта, яго знешніх або ўнутраных якасцях, разнастайных
бытавых прыметах: Благі, Храмы, Сухаед. Усе гэтыя прозвішчы змяшчаюць
некаторую ацэнку, у большасці выпадкаў яны патранімічны.
7. Этнічныя. Гэта прозвішчы, якія ўказваюць на паходжанне.
Напрыклад, Немец, Літвін, Новік.
Па-за гэтымі групамі застаецца мноства
прозвішчаў.
Некаторыя пачынаючыя даследчыкі спрабуюць
падзяліць прозвішчы паводле паходжаннія Здаецца,
што гэта вельмі лёгкая справа – калі прозвішча заканчваецца на –оў або –еў,
то яно рускае, калі на –енка, то ўкраінскае, калі на –скі, то
польскае, калі на –віч, то беларускае. Аднак гэта няправільна. У многіх
усходніх народаў прозвішчы заканчваюцца на –оў (напрыклад, Саддамаў,
Хасанаў, Бекмамбетаў), што не робіць іх рускімі. Многія расійскія дваране мелі
прозвішчы на –скі, –цкі (Трубяцкія, Шуйскія, Вяземскія). Ды і прозвішча
Іваноў можа быць у жыхара Грузіі.
Аднак можна меркаваць, што ў
вучняў і настаўнікаў нашай школы прозвішчы Лапаціна , Саскевіч – рускія; Ярмоленка –
украінскія; Цішкоўская – польскія.
Можна размеркаваць прозвішчы
па фармантах. Фармант – гэта заканчэнне
прозвішча. Раней гэта мог быць канчатак або суфікс, які з цягам часу стаў
ужывацца разам з прозвішчам. Часам у адным прозвішчы бывае вельмі складаны
фармант, які ўтварыўся з двух канчаткаў або суфіксаў.
Пры аналізе прозвішчаў трэба ведаць, што
кожны фармант мае сваё значэнне. Ніжэй мы разгледзем значэнні асноўных
фармантаў:
Фарманты –оў, -еў, -ёў маюць агульнае значэнне: “чый сын”.
-оў, -ёў. Такія фарманты ўказваюць на тое, што прозвішча ўтворана
ад імя па бацьку, прычым першапачатковае імя заканчвалася на цвёрды зычны: Пётр
– Пятроў, Карп – Карпаў.
-еў. Такі фармант выкарыстоўваўся пры ўтварэнні імя па бацьку
ад імені на мяккі зычны: Васіль – Васільеў, Агей – Агееў.
-ін, -ын. Фарманты ўжываліся пры ўтварэнні імёнаў па бацьку ад
найменняў, якія заканчваліся на галосны: Рэпня – Рэпнін, Аленя – Аленін,
Крышчыха – Крышчыхін.
-скі. Фармант вельмі пашыраны ў славян. Прычым у гарадах
прозвішча на -скі сустракаецца больш часта, чым у сельскай мясцовасці.
Дадзены фармант абазначае месца пасялення, месца жыхарства або мясцовасць, якая
знаходзіцца ў чыёйсьці ўласнасці: Рагоўскі, Чарняўская, Дзіваноўская. На
Беларусі частотнасць гэтага фарманта вагаецца ад 10% на поўдні і ўсходзе краіны
да 35% на паўночным захадзе. [6, 46]
-ы, -і, -ой. Такі фармант
вельмі пашыраны на Украіне: Сухі, Пышны, Чарной.
-ов(ев)іч. Адзін з самых распаўсюджаных фармантаў на тэрыторыі
Беларусі. Мае складаную будову: ад фарманта –ов, які абазначае імя па
бацьку, далучыўся яшчэ адзін патранімічны фармант –іч, які таксама
абазначае імя па бацьку. Такі фармант на Беларусі выкарыстоўвалі заможныя
сяляне ці збяднелая шляхта: Канановіч, Валатовіч, Міцкевіч, Ляшкевіч.
[6,44]
-енка, -энка. Дадзены фармант пашыраны на Усходняй Беларусі і Усходняй
Украіне, а таксама заходніх абласцях Расіі: Акуленка, Цярэшчанка,
Афанасенка, Шаўчэнка. [5, 87] Ва Усходняй Беларусі гэта другі па
распаўсюджанасці фармант (пасля –оў, -еў, ёў).
-ук, -юк. Гэты фармант распаўсюджаны на Палессі, у Заходняй Украіне і Заходняй Беларусі: Карпук,
Марчук, Давыдзюк, Тарасюк. Дарэчы, у Брэсцкай вобласці гэта самы
распаўсюджаны фармант, пры яго дапамозе ўтворана больш за 50% прозвішчаў, у той
час як на астатняй тэрыторыі Беларусі – не болей 10%. [6, 111]
-чук. Такі фармант абазначае дзіця, сына, і распаўсюджаны на
Украіне і ў Заходняй Беларусі: Кавальчук, Пінчук, Базыльчук.
-ёнак, -онак,
-анок. Гэта ўласнабеларускія фарманты, якія
абазначаюць дзяцей: Ганчаронак, Лучанок, Кавалёнак. [5, 87]
-ых, -іх. Такія фарманты яшчэ называюць “сібірскімі”, магчыма,
таму, што яны найбольш пашыраны ў гэтай частцы Расіі
-ак, -як. Дадзеныя фарманты на Беларусі абазначалі сялян: Бадак,
Маслак, Басяк, Сярак. Увогуле ж такія фарманты характэрны для ўкраінскіх
прозвішчаў Львоўскай вобласці, а таксама чэшскім прозвішчам. [5, 87]
-аль. Фармант украінскага паходжання: Пыталь.
-а, -о, -ка, -ко. Распаўсюджаныя беларускія і ўкраінскія фарманты: Сцяцко,
Сярко, Дзюба.
Аналіз
прозвішчаў вучняў і настаўнікаў Хлупінскага дзіцячага сада-базавай школы
Прасачыўшы гісторыю стварэння прозвішчаў на
тэрыторыі Беларусі, прааналізаваўшы фарманты, можна прыступіць да аналізу прозвішчаў
навучэнцаў Хлупінскага дзіцячага сада - базавай школы.
Мною быў сабраны матэрыял аб 45 асобах, з іх 31 вучань і 14 настаўнікаў. На
45
чалавек прыходзіцца 21 прозвішча, і гэта зразумела, таму што ў сем’ях
можа быць па 2 і па 3 дзяцей школьнага
ўзросту.
Найбольш часта сустракаюцца прозвішчы на
літару “К” – 5 выпадкаў , на літару “Т”
– 3 прозвішчы і на літару
“Ч” – 3 прозвіш, на літару ”Г”- 2 прозвішчы, на літару “Д”- 2прозвішчы.Няма ніводнага прозвішча на літары “Ё”, “Ж”, “І”, “О”, “Э”. Гэта таксама можна
растлумачыць. Вядома, што ў беларускай мове найчасцей сустракаецца прыкрыты
склад, а непрыкрыты склад нехарактэрны для нашай мовы. Таму прозвішчы на
галосны так рэдка ўжываюцца. Выключэнне складаюць літары “І” і “Я”. Прозвішчы
на гэтыя літары сустракаюцца ў нашай мове: Ігнатоўскі, Іпатава, Яблонскі, Якуш,
Ярмоленка.
У прозвішчах навучэнцаў і настаўнікаў
Хлупінскай школы найбольш часта сустракаюцца фарманты –іч. На другім
месцы фарманты –о,-а, на трэцім – фарманты -енка, -анка .Цікава,
што ў нашай школе не адзначана ніводнага выпадку ўжывання фарманта , вельмі
пашыранага на тэрыторыі Беларусі.
Этымалогія
прозвішчаў вучняў
Хлупінскага
дзіцячага сада- базавай школы
Ніжэй я
прыводжу характарыстыку кожнага
прозвішча (у алфавітным парадку). Магчыма, некаторыя з тлумачэнняў могуць
здацца спрэчнымі, аднак можна зазначыць, што у некаторых выпадках вельмі цяжка
ўзнавіць першапачатковы варыянт прозвішча, мірскога імені, таму што імя магло
быць няправільна запісана стагоддзі таму назад і ўжо ў такім выглядзе дайшло да
нашага часу.
Герман
– сыходзіць да
кананічнага імя Герман , якое
з’явілася
ў гонар святога Германа
Асерскага.
Голад –прозвішча , утворанае ад слова “голад”, што значыць “недахоп ежы”.
У даўніну нярэдка здараліся неўраджаі. Таму з’явілася шмат прыказак пра голад. Можна меркаваць, што ўладальнік гэтага
прозвішча быў бедным селянінам і з часам атрымаў прозвішча Голад.
Грыб – прозвішча паходзіць ад назоўніка «грыб», які даўней меў
значэнне “вусны»” Слова "грыб" магло быць звязана з дыялектным
дзеясловам “грыбіцца” ў
любым з двух значэнняў: 1) “моршчыцца, хмурыцца, дзьмуцца, сердаваць”; 2) “
крывіць рожы”. У адпаведнасці з гэтым Грыбом звалі панурага незадаволенага
чалавека.
Домніч – прозвішча бярэ пачатак ад рэдкага
кананічнага мужчынскага імя Домн. У
перакладзе з лацінскай мовы яно мае значэнне “спадар”.
Прозвішча Домніч утварылася пра дапамозе
суфікса –іч. Першапачаткова ён меў значэнне “ маленькі” , “малады
чалавек»”, “сын”. Таму Домніч літаральна разумелася як “сын Домна”.
Доўбан – прозвішча ўтворана ад мянушкі Даўбешка.
Хутчэй за ўсё, яно вядзе свой пачатак ад дзеяслова “дзяўбці”, які мае значэнне
“прабіваць, забіваць”. Даўбешкай маглі зваць чалавека недалёкага розуму (ад выраза “удзяўбці ў галаву”). Не выключана, што
такая мянушка адносіцца да так званых “прафесійных” найменняў, якая ўказвае на род заняткаў чалавека. Акрамя таго ёсць
слова “доўбня”, г.зн. “выбівачка, чэкмар, род
вялікага драўлянага молата або таўкач з выцесанай рукаяткай, трамбоўка”. У дадзеным выпадку Даўбешкай або
Доўбай маглі празваць, напрыклад, цесляра, працаўніка
па дрэве.
Кадоліч – прозвішча ўварылася ад мянушкі, дадзенай даўняму
продку. У аснове ляжыць
слова”кадола”, што ма значэнне “вяроўка для нерата “.Таму прозвішча прывязана да роду дзейнасці. Носьбіты гэтага прозвішча
належалі да шляхты.
Калтовіч –
утворана прозвішча ад слова колт, якое ў сваю чаргу утварылася ад назвы
жаночага ўпрыгожвння – металічнай падвеска на галаўным уборы. Паводле другога
меркавання, колт ад дзеяслова “колтать”, які меў значэнне “ казаць”. Магчыма, продак быў цудоўным прамоўцам, апавядальнікам. Але ёсць і другое
значэнне дзеяслова “колтать” -“кульгаць”. Верагодна, што заснавальнік роду быў кульгавы
чалавек..
Лапацін – выток гэтага ўкраінскага прозвішча ў слове лапатка
як частка цела. Магчыма, гэта прозвішча меў чалавек з шырокай барадой або з
вялікімі далонямі.
Мінчук – адтапанімічнае прозвішча, якое змяшчае ў сваёй аснове назву беларускага горада, што дазваляе
меркаваць аб статусе карэннага насельніцтва.
Пашук – ад імя Пашка, памяншальнай формы імя Павел, якое прыйшло да нас з грэчаскай
мовы, дзе ўтворана ад слова паўлюс — маленькі, кароткі.
Санец – ад імя Санька
,Саня, якое з’яўляецца размоўным імем
царкоўнага Аляксандр (у перакладзе з грэчаскай мовы “ абаронца”).
Таненя –
хутчэй за ўсё, прозвішча ўтварылася ад імя Таней, Танень. Яно з'яўляецца
варыянтам мужчынскага імя Танай. Найменне Танай бярэ пачатак ад татарскага намінальнага “тан” са значэннем “світанак,
ранішні світанак”. Кампанент – ай з'яўляецца афіксам, які часта выкарыстоўваецца
пры ўтварэнні імёнаў. Верагодна, імяТанай паказвае на час, у які дзіця з'явілася
на свет. Бацькі маглі назваць Танаем дзіця, якое нарадзілася раніцай. Таней,
з часам атрымаў прозвішча Танееў, а пасля і
Таненя.
Точка –
у аснове прозвішча ляжыць
украінскае слова точiй у
значэнні “рабочы” , які чысціць зерне на таку,
чэшскі дзеяслоў tocit “ круціць” , польскі toczyt “качаць” .У любым выпадку прозвішча ўказвае на
прафесію продкаў.
Хілько – утворана ад слова хілы ( кволы, слабы,
хваравіты). Хвораму,
нямогламу чалавеку , якога вецер хіліць долу, давалі такую
мянушку, а пасля запісалі яе прозвішчам.
Прозвішча Чарнушэвіч адносіцца да распаўсюджаных
ўкраінска-беларускіх прозвішчаў і ўтворана ад
уласнай мянушкі Чарнуш, а яна ў сваю чаргу ўтварылася ад прыметніка
чорны. Гэты прыметнік ужываецца ў значэнні “ злы, цёмны чалавек”. Мянушка
Чарнуш выконвала ролю абярэга, бо нашы продкі верылі, што такія мянушкі адводзяць
ад чалавека бяду, дзейнічаючы адваротна свайму значэнню. Бацькі, жадаючы мець
здаровага сына, называлі яго “другім “ імем - Чарнуш ці Чарнаш. Магчыма, так
звярталіся яшчэ і да селяніна, што
рэгулярна плаціў падаткі. Пазней мянушка стала падмуркам для прозвішча
Чарнушэвіч.
Чыжык – прозвішча ад назвы
дзікай птушкі . Да асновы слова-назвы чыж дадалі памяншальна-
ласкальны суфікс. Вось і атрымалася прозвішча Чыжык.
Цішкоўская – аснова прозвішча – царкоўнае імя Ціхані яго
народная форма Цішка. Хутчэй за ўсё,
заснавальнік роду Цішкоўскіх быў прасцяком, але карыстаўся аўтарытэтам
у сваёй мясцовасці, бо
прозвішча ўтворана
ад поўнага імя.
Швед. Сярод беларускіх прозвішчаў, утвораных ад
назваў народаў і этнічных групаў, ёсць дадзенае
прозвішча.
Ярмоленка – ад вытворных форм разнастайных хрысцільных імёнаў на
Ерм- : Ермалай (з грэч. - 'вястун народа'), Ерамей ( з грэч. - 'дае багацце'),
Ерм, Ермій (з грэч. Гермес) , Ярмоленка , Ермалюк - украінскага паходжання, Ярмашэвіч,
Ермаловіч - беларускага, імя па бацьку ад
формы Ярмола з царкоўнага Ермалай.
Этымалогія
прозвішчаў настаўнікаў
Хлупінскага
дзіцячага сада- базавай школы
Акрамя вучнёўскіх, я даследавала прозвішчы настаўнікаў нашай
школы. У дадзеным раздзеле раскажу пра паходжанне
прозвішчаў настаўнікаў,з якімі сустракаемся штодзень.
Прозвішча Бек
утворана ад цюркскага “бек”, якое ў
перакладзе на беларускую мову абазначае “князь, начальнік, кіраўнік, галава, гаспадар”. Спачатку яно ўжывалас я як ваенны тэрмін, а пасля стала часткай
састаўных цюркскіх імёнаў.
У аснове
прозвішча Дарафей ляжыць царкоўнае імя Дарафей. Прозвішча
ўяўляе застылую форму мужчынскага імя Дарафей.
На Русі верылі, калі дзіцяці даць гэтае імя , то яго жыццё будзе светлым або,
наадварот, цёмным, таму што існуе невымяральная сувязь паміж імем і святым.
Сазонава - асновай прозвішча паслужыла мірское імя Сазан.
Прозвішча паходзіць ад нехрысцільнага імя Сазан, магчыма, дадзенага
па назве рыбы. Да ўводзін на Русі хрысціянства называць дзіця імем, якое ўяўляе сабой назву жывёлы або
расліны, было вельмі распаўсюджанай традыцыяй. Даючы дзіцяці такое імя, як
Сазан, бацькі жадалі, каб прырода ўспрымала яготак, як сваё, каб да яго перайшлі тыя карысныя якасці,
якімі надзелены абраны прадстаўнік жывёльнага свету. Аднак ёсць і
іншая версія. Паводле яе, асновай для прозвішча паслужыла імя Сазон (ад грэчаскага Созонт – “які
ратуе”). У “акаючых” гаворках замацавалася яго форма Сазон. Ёсць таксама
гіпотэза паходжання прозвішча Сазонава ад дыялектнага “созон” – “нядобры
чалавек”, аднак яна выглядае менш праўдападобна. Сазан з часам атрымаў
прозвішча Сазонаў, а жанчына - Сазонава.
Саскевіч- прозвішча , утворанае ад асабістай мянушкі .
Яно адносіцца да польскіх прозвішчаў і бярэ пачатак ад польскага Саске “саксонскі”
. Яго мог отрымаць выхадзец з Саксоніі. Паводле другога меркавання, Саске
- памяншальнае ад Аляксандр. Святы Аляксандр Егіпецкі меў прозвішча Саскевіч.
Заключэнне
Правёўшы этымалагічны аналіз імён і
прозвішчаў настаўнікаў і вучняў Хлупінскай базавай школы, я прыйшла да высновы, што вытокі імёнаў ляжаць у
далёкім мінулым. Часта, каб знайсці карані свайго ўласнага імя, трэба прачытаць
шмат літаратуры, пазнаёміцца з даследаваннямі навукоўцаў, прагледзець
перакладныя слоўнікі.
Я даведалася, што абазначаюць імёны вучняў нашай школы, і мяркую, што кожны павінен гэта
ведаць. Можа здарыцца так, што ў пагоні за рэдкім іменем, бацькі выберуць для
свайго дзіцяці знешне прывабнае імя і нават не правераць яго значэння. У выніку,
за прыгожым словам можа хавацца нежаданае значэнне. Таму, на маю думку, кожны
павінен даследаваць імёны.
Што ж датычыцца прозвішча…
Існуе
шмат прозвішчаў, якія ў сваёй аснове маюць мірскія імёны і раней былі агульнымі назоўнікамі. Многія з
такіх назоўнікаў бытуюць толькі на пэўнай тэрыторыі, таму даволі цяжка бывае высветліць іх значэнне.
У час напісання работы я зацікавіла аднакласнікаў тэмай даследавання, у выніку
многія вучні нашай школы цікавіліся значэннем свайго ўласнага імя. Атрымаўшы
першапачатковыя веды, я навучылася
праводзіць словаўтваральны аналіз імёнаў, пазнаёмілася з раздзеламі анамастыкі .
Мною быў складзены слоўнік прозвішчаў нават настаўнікаў маёй школы, які таксама прыводжу ў рабоце. Атрыманыя вынікі магу прапанаваць шырокагму колу зацікаўленых чытачоў . Таксама
матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаны пры напісанні летапісу школы.
Спіс літаратуры
1. Введенская Л. А., Колесников Н. П. от названий к именам.
– Ростов-на-Дону: “Феникс”, 1995. – 544
с.
2. Тупиков Н. М. Словарь древнерусских личных собственных
имён/ Вступ. ст. и подгот. текста В. М. Воробьёв. – М.: Русский путь, 2004. –
904 с.
3. Горбаневский М. В. В мире имён и названий – М.: Знание,
1983. – 190 с.
4. Никонов В. А. Ищем имя. – М.: Сов. Россия, 1988. – 128 с.
5. Кублицкая И. В. Имена и фамилии. Происхождение и
значение. – СПб.: Питер, 2009. – 192 с.
6. Никонов В. А. География фамилий. – М.: Наука, 1988. – 192
с.
7. Соколов Я. Д. Читая брянские фамилии. – Брянск: ЗАО
“Издательство “Читай-город”, 2002. – 464 с.
8. Никонов В. А.
Словарь русских фамилий/ Сост. Е. А. Крушельницкий. – М.: Школа-Пресс, 1993. –
224 с.
9. Фасмер М.
Этимологический словарь русского языка: в 4 т. Т. 2: Е – Муж. Более 4500 слов/
М. Фасмер; Пер. с нем. и доп. О. Н. Трубачева.
– 4-е изд., стер. – М.: АСТ, 2003. – 672 с.
10. Суперанская А. В. Ваше имя? Рассказы об именах разных
народов. – М.: Армада-пресс, 2001. – 256 с.
11. Грушко Е. А., Медведев Ю. М. Фамилии… - М.: Рольф,
Айрис-пресс, 1998. – 576 с.
12.
Духовейко-Должанская С. В. Словарь фамилий. – М.: Парнас, 2005. – 574 с.
Дадатак 1
Значэнне
імёнаў
|
Імя |
З якой мовы |
Значэнне імені |
||
|
Жаночыя імёны |
||||
|
Аляўціна |
грэчаская |
адняць, адрэзаць |
||
|
Алена |
грэчаская |
светлая |
||
|
Аліна |
лацінская |
чужая, іншая |
||
|
Алеся, Аляксандра |
грэчаская |
пераможца |
||
|
Анастасія |
грэчаская |
уваскрэслая |
||
|
Ангеліна |
грэчаская |
вястуння |
||
|
Валерыя |
лацінская |
моцная |
||
|
Вераніка |
грэчаская |
тая, хто прыносіць перамогу |
||
|
Вольга |
скандынаўская |
святая |
||
|
Галіна |
грэчаская |
спакойная, ціхая |
||
|
Ганна |
яўрэйская |
міласць |
||
|
Дар’я |
персідская |
царыца |
||
|
Дзіяна |
лацінская |
ад імені багіні палявання |
||
|
Зінаіда |
грэчаская |
нашчадак Зеўса |
||
|
Ілона |
венгерская |
светлая |
||
|
Інна |
лацінская |
бурная |
||
|
Ірына |
грэчаская |
мір |
||
|
Кацярына |
грэчаская |
бязгрэшная |
||
|
Крысціна |
грэчаская |
ад Хрыстос – “месія” |
||
|
Ларыса |
грэчаская |
чайка |
||
|
Лізавета |
яўрэйская |
бога майго клятва |
||
|
Лілія |
|
па назве кветкі |
||
|
Людміла |
славянская |
мілая людзям |
||
|
Маргарыта |
лацінская |
жамчужына |
||
|
Марына |
лацінская |
марская |
||
|
Надзея |
грэчаская |
даслоўны пераклад імені Элпіс на рускую мову |
||
|
Наталля |
лацінская |
народжаная |
||
|
Ніна |
грузінская (?) |
ад імені Нінос – першага цара Асірыйскай дзяржавы |
||
|
Святлана |
славянская |
светлая |
||
|
Тамара |
яўрэйская |
фінікавая пальма |
||
|
Таццяна |
грэчаская |
сцвярджаць, вызначаць, правіць |
||
|
Юлія |
лацінская |
кучаравая |
||
|
Яна |
яўрэйская |
бог міласэрны |
||
|
Мужчынскія імёны |
||||
|
Аляксандр, Алесь |
грэчаская |
пераможца |
||
|
Аляксей |
грэчаская |
абарона, дапамога |
||
|
Андрэй |
грэчаская |
мужчына |
||
|
Антон |
лацінская |
той, хто ўступае ў бойку |
||
|
Аркадзь |
грэчаская |
жыхар Аркадзіі |
||
|
Арцём |
грэчаская |
прысвечаны Артэмідзе |
||
|
Вадзім |
персідская |
вецер |
||
|
Васіль |
грэчаская |
царскі |
||
|
Віктар |
лацінская |
перамога |
||
|
Віталь |
лацінская |
жыццёвы |
||
|
Вячаслаў |
славянская |
вялікая слава |
||
|
Дзмітрый |
грэчаская |
прысвечаны багіне Дземетры |
||
|
Дзяніс |
грэчаская |
прысвечаны богу Дзіонісу |
||
|
Іван |
яўрэйская |
бог міласэрны |
||
|
Ігар |
скандынаўская |
ашчадны, беражлівы |
||
|
Ілья |
яўрэйская |
бог мой Яхве |
||
|
Канстанцін |
лацінская |
пастаянны, устойлівы |
||
|
Кірыл |
грэчаская |
уладар |
||
|
Лаўрэнцій |
лацінская |
павенчаны лаўрамі |
||
|
Леанід |
грэчаская |
нашчадак ільва |
||
|
Максім |
лацінская |
найбольшы, самы вялікі |
||
|
Мікалай |
грэчаская |
пераможца народаў |
||
|
Мікіта |
грэчаская |
перамагаць |
||
|
Міхаіл |
яўрэйская |
падобны да Бога |
||
|
Павел |
лацінская |
маленькі |
||
|
Пётр |
грэчаская |
камень, скала |
||
|
Сцяпан |
грэчаская |
вянок |
||
|
Сяргей |
лацінская |
паважаны |
||
|
Тарас |
грэчаская |
бунтаўшчык |
||
|
Уладзімір |
славянская |
той, хто валодае светам |
||
|
Уладзіслаў |
славянская |
той, хто валодае славай |
||
|
Фёдар |
грэчаская |
божы дар |
||
|
Юрый |
грэчаская |
земляроб |
||
|
Ян |
яўрэйская |
бог міласэрны |
||
|
Яраслаў |
славянская |
гарачая слава |
||
|
Ціхан |
славянская |
той,каму шанцуе |
||
Комментарии
Отправить комментарий